Пратэсты ў Беларусі: бяспечныя паведамленні, абыход цэнзуры і бяспека вашых дадзеных
Для даведкі
9 жніўня ў Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка абвясціў сябе пераможцам, але шмат хто аспрэчвае такія вынікі. Тысячы пратэстоўцаў патрабуюць сумленных выбараў і заклікаюць Лукашнку сысці ў адстаўку, паколькі ён абапіраецца гвалт з боку сілавікоў, жорсткія рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і незаконнае затрыманне журналістаў. У чаканні ўзмацнення хвалі пратэстаў з 9 жніўня 2020 году адключылі інтэрнэт-сувязь. [1] Улады заяўляюць, што прычына адключэння - кібератакі, аднак найбольш верагодна, што адключэнне інтэрнэт-сувязі ініцыявалі самі ўлады.
Што адбываецца
Паводле NetBlocks, "выкарыстоўвалася стратэгія блакавання, якая пачалася з так званай глыбокай праверкі пакетаў, што дазваляе цэнзару фільтраваць вэб-трафік і блакаваць доступ да пэўных сайтаў". Выглядае, што перабоі ўзнікалі ў сувязі з блакіроўкай усёй сеткі, а не ў выніку фільтрацыі сістэмы на прыкладным узроўні. Блакіроўка тычылася VPN. [2]
Напярэдадні выбараў «дзве дзяржаўныя кампаніі, якія маюць манаполію на ўвесь доступ да сеткі інтэрнэт ў Беларусі, пачалі закрываць да 80% прапускной здольнасці OPv6, пратаколу, які накіроўвае інтэрнэт-трафік». [3]
Адключэнні прыкладнога ўзроўню часткова адбываюцца з-за фільтрацыі ключавых слоў DPI4.
Рэсурсы для бяспечнага доступу да інтэрнэт-паслуг на рускай мове
Беларуская мова пазначаецца пры наяўнасці.
*Ці хочаце дапамагчы зрабіць больш тэхналогій і рэсурсаў даступнымі на беларускай або рускай мовах? Наведайце сайт Localization Lab wiki, там ёсць праекты для свабоднага карыстання інтэрнэтам з адкрытым зыходным кодам, якія мы падтрымліваем, і далучайцеся да супольнасці нашых валанцёраў.*
Адукацыйныя рэсурсы і парады
Удзел у пратэстах (парады адносна бяспекі і меры перасцярогі пры ўдзеле ў пратэстах)
Бяспека дадзеных (бяспека мабільнай прылады)
Umbrella App (адукацыйны рэсурс для Android і iOS з парадамі і рэкамендацыямі па фізічнай і лічбавай бяспецы)
Парады і рэкамендацыі як абысці цэнзуру
*Удакладненне: гэта спасылка на асновы лічбавай бяспекі, распрацаваныя і шырока ўжываныя беларусамі, гэта не наш праект, і мы не можам праверыць ці пацвердзіць дадзеныя парады. Гэта кіраўніцтва звязанае з Telegram, які не з'яўляецца адным з тых месенджараў, якія мы падтрымліваем.
Інструменты абыходу цэнзуры для доступу да цэнзураванага кантэнту
Tor Browser - вэб-браўзер, які абыходзіць інтэрнэт-цэнзуру і ананімны вэб-трафік з дапамогай сеткі Tor. Ён абараняе карыстальніка, шыфруючы трафік праз тры ўзроўні і хаваючы IP-адрас.
Tor Tips (даступныя на беларускай мове)
Psiphon (даступны на беларускай мове)
Адпраўка / пампаванне файлаў
SecureDrop (маршрутызацыя камунікацыі / бяспечная адпраўка файлаў)
OnionShare (магчымасць ананімна дзяліцца / спампоўваць файлы)
Месенджары (поўнае скразное шыфраванне)
Signal (прапануе знікаючыя паведамленні і абарону паролем)
Wire (прапануе знікаючыя паведамленні і абарону паролем)
Briar (не завязаны на цэнтральны сервер, сінхранізацыя праз Bluetooth/ WiFi/Інтэрнэт)
Matrix (інтэрнет-тэлефанія, дэцэнтралізаванае сховішча размоваў)
Спасылкі
[1] https://netblocks.org/reports/internet-disruption-hits-belarus-on-election-day-YAE2jKB3
[2] https://www.wired.com/story/belarus-internet-outage-election/
[3] https://www.ft.com/content/3466da92-946e-4d29-81b3-e96ba599a63e
[4] https://netblocks.org/reports/internet-disruption-hits-belarus-on-election-day-YAE2jKB3